Русская версия

Гісторыя гусляў


Гуслі: "дзе?" і "калі?"

Мал. 1 - Асноўныя часткі канструкцыі гусляў

Гуслі: "дзе?" і "калі?" Гаворка ідзе аб інструментах, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Фінляндыі і некаторых іншых еўрапейскіх краін. Аб'ядноўвае гэтыя інструменты выключна канструкцыйная прыкмета: веер струнаў, струнатрымальнік, калковы шэраг і рэзанатар, размешчаны пад струнамі на ўсю даўжыню струны. У канструкцыі кожнага асобнага экзэмпляру магчымыя асаблівасці, выключэнні, але пералічаныя чатыры часткі звычайна прысутнічаюць. Звычайна яны выглядаюць так, як паказана на мал. 1.

Я упэўнены, што гісторыя і славянскіх гусляў, і фінскага кантэле, і эстонскай канэлі, і латышскіх кокле, і літоўскага канклес і ўсіх не названых мною інструментаў з таго ж спісу зводзіцца да адных каранёў на нейкім этапе. Толькі на якім? Ніхто не валодае дакладнай інфармацыяй. У літаратуры задужа шмат здагадак аб "дзе" і "калі" гэтага этапу. Але толькі здагадак, толькі здагадак. Сустракаюцца і меркаванні, што струнныя інструменты такога плану прыйшлі з усходу (Кітай - струнны інструмент гуцынь вядомы яшчэ задоўга да Нараджэння Хрыстова), і версіі таго, што рымляніны завезлі лірападобныя прылады далёка на поўнач пад час каланізацыі... А колькі меркаванняў выказваецца ў розных краінах аб самабытнасці мясцовых выглядаў прылады! Фіны гавораць, што ўпершыню кантэле зрабіў Вейнемёйнен ("Калевала"). Навуковыя працаўнікі Беларусі і Расіі сцвярджаюць, што гуслі гэта злёгку мадэрнізаваны "музычны лук" (прымітыўная народная музычная прылада, вядомая ва ўсіх краінах) і ўзнікнуць гуслі, як музычны лук з вялікай колькасцю струнаў маглі дзе заўгодна, даволі даўно і цалкам самабытна. Каму верыць?

Пакінем каму-нубудзь гэтыя далёкія ад рэчаіснасці спрэчкі. Лепш на прыкладах асобна разглядаемых інструментаў паспрабуем намаляваць агульны малюнак гісторыі гусляў. Пачнем з самога старажытнага з вядомых тыпаў гусляў - з гусляў з ігравым акном.


Гуслі з ігравым акном. Гэта "гуслі" або "ліра"?

Дзеля пачатку: што гэта за інструмент, што пра яго ведома і адкуль у мяне ўзяліся сумневы ў том, што гэта гуслі.

Дзе і калі. Археолагі знаходзяць такія інструменты ў пластах XI-XIII стагоддзя. Вядомыя мне знаходкі былі зробленыя ў трох гарадах: Гданьск (Польшча), Аполе (Польшча) і Ноўгарад (Расія). Што аб'ядноўвае гэтыя месцы? Усе тры гарады стаяць на буйных водных гандлёвых шляхах. Гданьск - на берагу балтыйскага мора, Аполе - на Одры, Ноўгарад (Вялікі, канешне) - на Волхаве.

Мал. 2.а - Гуслі з ігравым акном з Наўгародскіх раскопак, XIII стагоддзе

Мал. 2.б - Паўночны старажытны лірападобны інструмент

Канструкцыйна. Канструкцыйна, гэты інструмент, здаецца, - гуслі: веер струнаў, калковы шэраг, струнатрымальнік, рэзанатар. Прыгледзімся.
1) Форма струнатрымальніка: ашэстак струнатрымальніка замацаваны ў вуціцах. Гэта пераходная форма паміж архаічнай, сустракаемай на лірападобных смычковых і шчыпковых (ашэстак струнатрымальніка трымаецца на скураных рамянях, замацаваных на корпусе), і больш позняй формай струнатрымальніка, унікальнай гусельнай, не сустракаемай на іншых музычных інструментах (драўляны клямар з ашэсткам струнатрымальніка - мал. 1).
2) Калковы шэраг: размешчаны пад вуглом да струнатрымальніка, паступова кароцячы струны ад басоў да вярхоў (у адрозненне ад лірападобных інструментаў, дзе даўжыня ўсіх струнаў адносна роўная). Калковы шэраг не ва ўсіх інструментах размешчаны па прамой лініі, часта выгнуты дугой. Вельмі дужа нагадвае калковы шэраг шлемападобных гусляў (ужо распаўсюджаных у XI-XIII стст.).
3) Веер струнаў: тыповы гусельны, г.зн. струны ідуць не паралельна, а адлегласць паміж струнамі бліжэй да калкоў павялічваецца.
4) Корпус і рэзанатар: корпус дзяўбаны, зачынены з боку струнаў рэзанатарнай дошкай, але рэзанатар не даходзіць да калковага шэрагу. Між корпусам і калковым шэрагам знаходзіцца вобласць ігравога акна. Яна дасягае ў некаторых асобніках 1/3 даўжыні струны. Гэтая канструкцыйная асаблівасць уласцівая лірам, але не гуслям. Аднак у адрозненне ад многіх лірападобных інструментаў, вірбельбанк (пляцоўка для ўкручвання калкоў) і апоры вірбельбанка (бакі ігравога акна) з'яўляюцца часткай корпуса (зробленыя з корпусам з аднога кавалка дрэва).

Высновы і здагадкі. Вельмі напрошваецца здагадка аб тым, што гуслі з ігравым акном - гэта нашчадак паўночных лірападобных інструментаў (таго ж тыпу, што і прыведзены на мал. 2.б інструмент). Лёгка прасачыць гэтую эвалюцыю: з цягам часу гусельная манера грання (гуслі на каленах, прытулены да жывата) выцясняе лірную (вертыкальную). Па археалагічных знаходках праглядаецца, што з цягам часу роля акна памяньшаецца, яно набывае больш дэкаратыўнае значэнне і, нарэшце, гуслі з ігравым акном знікаюць зусім, саступаючы сваё месца крылападобным гуслям, якія праіснавалі ужо ў нязменным выглядзе ў народнай традыцыі да XX стагоддзя.

Ці былі такія гуслі на Беларусі? Хутчэй за ўсё былі. Прамых сведчанняў гэтаму няма, затое ёсць ускосныя. Першае ўпамінанне аб гуслях на беларускіх землях датуецца XII стагоддзем (у работах Кірылы Тураўскага, і тое, што меліся на ўвазе менавіта гуслі, а не любы іншы інструмент, названы гэтым "універсальным словам" ясна з кантэксту). Гэта маглі быць або гуслі шлемападобныя, або з ігравым акном. Толькі гэтыя тыпы гусляў існавалі ў XII стагоддзі. Дзе б гуслі з ігравым акном на Беларусі маглі сустракацца? Па аналогіі з гарадамі: Ноўгарад, Аполе, Гданьск, - у Беларусі гэта маглі б быць гарады па берагах судаходных рэк, гандлёвых шляхах: Днепр, Заходняя Дзвіна, Прыпяць, Нёман, Буг.

Такім чынам, гуслі або ліра? Сумневы, як вы бачыце, цалкам абгрунтаваныя. Тое, што гэты інструмент - пераходны этап між гуслямі і лірай, для мяне відавочна. Канструкцыйна і па гучанню - гэта ліра, але па рэпертуары і тэхнікам грання - гуслі. Таму што не вызываючы непаразуменняў зваць гэты інструмент лірай не атрымліваецца, рэкамендую зваць гуслямі, аднак заўсёды вылучаючы іх пры гэтым у асобны клас і падкрэсліваючы наяўнасць ігравога акна.


Шлемападобныя гуслі.

Мал. 3 - Шлемападобныя гуслі

Дзе і калі? Тут звесткі толькі ускосныя. Археалагічных знаходак вельмі мала. Усе вядомыя мне знаходкі - Наўгародскія. Асноўнай ускоснай крыніцай, якая падцверджвае існаванне гэтага інструменту, з'яўляюцца малюнкі ў рукапісах і царквах. Большасць малюнкаў гусляў у гэтых крыніцах, з той або інакшай ступенню дакладнасці, - малюнкі менавіта шлемападобных гусляў. Вядомая буквіца "Д" Наўгародскага служэбніка з малюнкам цара Давіда, які грае на такіх гуслях. Можа, таму ў мяне праскоквае асацыяцыя менавіта са шлемападобнымі гуслямі, калі я сустракаю цытаты з работ царкоўных дзеячаў пра забараненне ў царквах "у гуслі гусці"...

Артыкул у распрацоўцы...


Гуслі без адкрылка. "Гуслі" або "кантэле"?


Мал. 4 - Гуслі без адкрылка. Кантэле (фін.), кокле (лат.), і інш. назвы.

Дзе і калі? "Калі" - з часу, калі ў гуслях-лірах знікае ігравое акно і па нашыя дні. "Дзе" - ва ўсіх краінах, у якіх распаўсюджаныя гуслі. Гэты этап эвалюцыі і ў гусляў, і ў фінскіх кантэле, і ў латышскіх кокле, і ў эстонскай канэлі, і г.д. па спісе - ужо даказаны наяўнасцю інструментаў, якія рэальна існуюць па сённяшні дзень. Калі весці размову пра сучасныя народныя інструменты, то такая форма тыповая больш для прыбалтыйскіх і скандынаўскіх гусляў.

Канструкцыйна. Канструкцыйна, гэты інструмент, з'яўляецца як асобны клас гусляў тады, калі гуслі для грання ўжо кладуцца на калены музыкі. Ігравое акно паступова знікае за непатрэбнасцю, калковы шэраг вышыхтоўваецца ў прамую лінію, і калкі верхніх струнаў усё бліжэй і бліжэй падбіраюцца да струнатрымальніка. Вуціцы (для мацавання струнатрымальніка) праіснавалі некаторы час і на такіх гуслях, але паступова саступілі сваё месца драўляным клямарам з ашэсткам струнатрымальніка.

Чаму "кантэле"? У прынцыпе (ды прабачаць навуковыя мужы такое абагульненне), гуслі і кантэле - дзьве назвы аднога і таго ж інструменту, які перажыў і ў Прыбалтыцы, і ў Скандынавіі, і ў Расіі, і ў іншых еўрапейскіх краінах, свае ўнікальныя этапы эвалюцыі. І па прычыне разнастайнасці выглядаў кожнай назвы і разнастайнасці назваў кожнага выгляду, узяць пэўны інструмент і мовіць: "вось гэта - гуслі", узяць іншы: "вось гэта - кантэле", - немагчыма. Але ў літаратуры, насуперак разумнай даследчай логіке, такі крок усёткі быў зроблены. Атрымалася гэта выпадкова, але эфект мне падабаецца. Справа ў тым, што кантэле, намаганнямі айчынных перакладчыкаў, стала назвай не меньш папулярнай за назву гуслі. Самі носьбіты моваў, у якіх словам "кантэле" завуцца ўсякія гуслепадобныя інструменты, акцэнтуюць неабходнасць ужывання гэтага тэрміну да іх уласных нацыянальных інструментаў. І вось як раз такія гуслі без адкрылка складаюць асноўны працэнт гэтых "кантэле". А так як добрых, "раскручаных" тэрмінаў бракуе, то чаму б не скарыстацца такім, які і шукаць не трэба. Здаецца, растлумачыў. Я цалкам за тое, каб замацаваць тэрмін "кантэле" за інструментамі без адкрылка. Г.зн., калі гуслі з ігравым акном смела можна назваць "гуслі-ліра", і ўсе зразумеюць, - то гуслі без адкрылка з такім жа поспехам могуць назвацца "гуслі-кантэле" або проста "кантэле".


Крылападобныя гуслі - гуслі з адкрылкам. Куокле (куоклес).


Мал. 5 - Крылападобныя гуслі. Куокле (куоклес)

Дзе і калі? Гэтыя гуслі былі распаўсюджаныя пачынаючы з XIV-XV стст. у Латгаліі (суч. Латвія), на Віцебшчыне (суч. Беларусь), Ноўгарадшчыне і Пскоўшчыне (суч. Расія) аб іншых рэгіёнах нічога з упэўненасцю казаць нельга, хоць і хацелася б. Гэты інструмент лічыцца самым часта сустракаемым з тых гусляў, якія захаваліся па нашыя дні ў народным побыце.

Канструкцыйна. Як зразумела з назвы, гэты інструмент адрознівае наяўнасць адкрылка. Адкрылак - тонкая частка корпуса, выступаючая за калковы шэраг. Адкрылак - дадатковая "пляцоўка" для адлюстравання гуку, дадатковая рэзануючая дэка (хоць і некарэктна ўжываць тэрмін "дэка" да адкрылка, затое зразумела растлумачыў). Дзякуючы адкрылку гэтыя гуслі адчувальна гучней і званчэй, чым, напрыклад, гуслі-кантэле. Адкрылкі бываюць розных формаў і памераў, і нават калі гэтая пляцовачка адкрылка ўсяго 1-2 сантыметра шырынёй - нават тады ўжо можна зваць яе адкрылкам.

Чаму "крылападобныя"? Тэрмін "крылападобныя" гордыя знаўцы моваў расшыфроўваюць як "у выглядзе (форме) крыла". І пад гэта тлумачэнне трапляе ўсе, што ў даследніка асацыюецца з крылом. Гэта нагадвае папулярны анекдот пра Вовачку, у якога ўсё асацыюецца з голымі жанчынамі. Значна лагічней замацаваць тэрмін "крылападобны" за гуслямі з адкрылкам або не карыстацца ім як тэрмінам увогуле, бо прагледжваецца, што па меры выкарыстання ён усё больш нагадвае звычайны гусельны эпітэт, такі як "звончатыя" або "яраўчаты".

Чаму праскоквае назва "куоклес"? "Куоклес" так завуць свае гуслі латышы (латгальская мова; па латышску будзе - "кокле"). Адным з асноўных выглядаў латышскіх гусляў з'яўляюцца менавіта гуслі з адкрылкам. Асабліва калі рускія пачынаюць грызню з-за тэрміну "крылападобныя", які часта ўжываецца ці ледзь не да ўсяго, на што струны нацягнутыя, заўсёды можна патлумачыць, што гаворка ідзе аб куоклес або латгальскіх гуслях - і цябе зразумеюць.


Алесь Чумакоў. Менск. 2004 год.


Літаратура

1. Malinowski, Tadeusz. Instrumenty strunowe z badań archeologicznych w Polsce - przegląd znalezisk. - Przegląd Archeologiczny, Vol. 44, 1996, pp. 139-148.
2. Muktupavels, Valdis. Musical Instruments in the Baltic Region: Historiography and Traditions // The World of Music. - http://www.lmuza.lv/mukti/BalticMI.htm.
3. Muktupāvels, Valdis. Skaņurīku ābece. Latvian Musical Instruments. - Stokholma - Rīgā, 1991. - 56 с., ил.
4. Priedīte, Īrisa. Latviešu tautas māzikas instrumenti. Prospekts. - Rīgā: Latvijas Etnogrāfiskais brīvdabas muzejs, 1978. - 24 lpp., il.
5. Priedīte, Īrisa. Ko spēlēja sendienās. - Riga: Zinātne, 1983. - 117 lpp., il.
6. Tõnurist Igor, Karras Pille. Kuuekeelne kannel: noodikogu. - Viljandi: Viljandi Kultuurikolledž, 2001. - 40 с., ил.
7. Saha Hannu. The Kantele - from Epic to Eclectism // Finnish Music Quarterly, 2/1998.
8. Tamboer, Annemies. Dźwięki z przeszłości: Archeologiczne instrumenty muzyczne na przestrzeni wieków. - Museum narodowe w Poznaniu, 1999.
9. Бычков В.Н. Струнные (щипковые) инструменты (с. 126-141) // Музыкальные инструменты. - М.: АСТ-ПРЕСС, 2000. - 176 с., ил. - ("Основы хужожественного ремесла").
10. Гаджиева А.А., Кошелев В.В. По следам коллекции Н.И.Привалова (с. 115-118) // Музыка Кунсткамеры: материалы первой инструментоведческой научно-практической конференции - СПб., 2002. - 270 с., ил.
11. Мехнецов А.М., Кошелев В.В., Лобкова Г.В. Гусли - русский народный музыкальный инструмент: каталог выставки. - СПб.: Фольклорно-этнографический центр, 2003. - 112 с., ил.
12. Назина И.Д. Белорусские народные музыкальные инструменты: Струнные. - Мн.: Наука и техника, 1982. - 120 с., ил.
13. Поветкин В.И. Новгородские гусли и гудки. Опыт комплексного исследования. - http://www.soros.novgorod.ru/projects/Toolkit/mrest.htm.
14. Поветкин В.И. О происхождении инструментальной коллекции Новгородского центра музыкальных древностей (с. 229-234) // Музыка Кунсткамеры: материалы первой инструментоведческой научно-практической конференции - СПб., 2002. - 270 с., ил.
15. Прывалаў Н.І. Народныя музычныя інструменты Беларусі. - ?., 192?.
16. Тихова А.В. Гусли звончатые Валерия Тихова. Жизнь, творчество, наследие мастера - СПб.: "ЛИК", 1999. - 80 с., ил.
17. Фаминцин А.С. Скоморохи на руси: Гусли - русский народный музыкальный инструмент. - СПб., 1890.

Rating All.BY Находится в каталоге Апорт



E-mail для кантактаў: edellin@mail.ru
Больш даведацца пра беларускую гусельную музыку
можна на сайце гурта сярэднявечнай беларускай музыкі
Стары Ольса: staryolsa.com.


Hosted by uCoz